У свята Казанскай іконы Божай Маці Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

04 лістапада 2019

top.jpg

4 лістапада 2019 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, паўднёвы прыдзел якога асвячаны ў гонар абраза Прасвятой Багародзіцы, названага Казанскім.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.

Уладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж