У свята Казанскай іконы Божай Маці Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

04 лістапада 2017

top.jpg

4 лістапада 2017 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Вячаслаў Дубяга.

За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў дыякана Сцяфана Варапая ў іерэя.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.

Уладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім багамольцам на малітоўную памяць уладыка Павел уручыў крыжыкі, асвячоныя на Гробе Гасподнім. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі. 

Church.by

Фотарэпартаж