У свята Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча), мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
19 студзеня 201719 студзеня 2017 года, у свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава сабора протаіерэй Сергій Гардун.
За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў студэнта 2-га курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Цімафея Чарапеннікава ў дыякана.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са святам Богаяўлення і звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.