У свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію і чын вялікага асвячэння вады ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава
19 студзеня 202119 студзеня 2021 года, у свята Святога Богаяўлення — Хрышчэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію і чын вялікага асвячэння вады ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава.
За Літургіяй прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава іерэй Ігар Васько; клірыкі кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын узначаліў клірык сабора дыякан Уладзімір Букштуновіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай пошасці.
Пасля заамвоннай малітвы, пры спеве трапара «Голас Гасподні на водах», святары выйшлі ў цэнтр храма, дзе мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын вялікага асвячэння вады.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Веніямін павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам Святога Богаяўлення, акрапіў сабор і людзей, якія маліліся, святой вадой, пасля чаго звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.