У свята Хрышчэння Гасподняга мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын вялікага асвячэння вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
19 студзеня 202119 студзеня 2021 года, у свята Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Жытко.
Пасля заканчэння чыну вялікага асвячэння вады Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са святам і звярнуўся да духавенства сабора і прыхаджан са словам настаўлення.
Мітрапаліт Веніямін пажадаў, каб у сённяшні дзень Гасподзь спадобіў кожнага з нас асвячэння, натхнення і ўсведамлення таго, як шмат Ён для нас робіць. «Нам трэба гэта ўбачыць, правільна скарыстацца, і такім чынам здзейсніць шлях свайго спасення», - адзначыў Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка.
Ён таксама звярнуў увагу на важнасць беражлівых адносіны да святыні. "У гэтым поўным глыбокай пашаны стаўленні заключаецца наш адказ Боскай ласкі», — падкрэсліў ён.
Патрыяршы Экзарх нагадаў, што не ўсе ў гэты дзень маюць магчымасць прыйсці ў храм за святой вадой. Таму мы павінны клапаціцца аб хворых і нямоглых людзях, перадаўшы па магчымасці святую ваду і ім.
Прамая трансляцыя чыну вялікага асвячэння вады са Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска вялася на афіцыйным YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.