У свята Мінскай іконы Божай Маці мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
26 жніўня 201926 жніўня 2019 года, у панядзелак сядміцы 11-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень свята яўлення Мінскай іконы Божай Маці і адданне свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: старэйшы духаўнік Мінскай епархіі протаіерэй Ігар Латушка; настаяцель храма іконы Божай Маці «Млекакарміцелька» ў пасёлку Раўбічы Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Кузьма; настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў мікрараёне Сокал горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі горада Мінска протаіерэй Мікалай Багдановіч; настаяцель храма ў гонар Нараджэння Іаана Прадцечы горада Мінска протаіерэй Фёдар Жэленгоўскі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Андрэй Бабушкін.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу Праабражэння Гасподняга і Мінскай іконе Божай Маці.
Імяніннікамі і тым, хто адзначаў дзень нараджэння, было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання. Мітрапаліт Павел сардэчна падзякаваў святарам і міранам, якія прыбылі, каб ушанаваць свята Мінскай іконы Божай Маці.
Цладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.