У свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме сталіцы

14 кастрычніка 2019

top.jpg

14 кастрычніка 2019 года, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі мітрапаліт Вострскі Цімафей, экзарх Прасвятога Гроба Гасподняга на Кіпры (Іерусалімскі Патрыярхат) і епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Віктар Белякоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Пакроўскага храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў іерэй Аляксандр Цырэльчук.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і падзякаваў архіпастырам, духавенству і міранам за сумесную малітву.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім прыхаджанам храма мітрапаліт Павел уручыў абразкі Прасвятой Багародзіцы «Жыровіцкая».

Church.by

Фотарэпартаж