У свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць у аднайменным храме горада Мінска

14 кастрычніка 2021

top.jpg

14 кастрычніка 2021 года, у свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Мінска протаіерэй Віктар Белякоў; старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава Мінскага раёна протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма Уздзвіжання Крыжа Гасподня ў горадзе Мінску протаіерэй Алег Кунцэвіч і духавенства храма.

Трансляцыя богаслужэння вялася на тэлеканале «Беларусь 3».

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата.

На патроенай екценні былі ўзнесены малітоўныя прашэнні аб вызваленні ад каронавіруснай інфекцыі, а таксама прашэнне аб урачах.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Цырэльчук.

Пасля заамвоннай малітвы быў здзейснены малебны спеў з хрэсным ходам. Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж