У свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска

19 жніўня 2017

19 жніўня 2017 года, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма протаіерэй Святаслаў Лявіцкі; благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і духавенства Спаса-Праабражэнскага храма.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Іванаўна Радчанка; загадчыца сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ала Феафанаўна Мартынава.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Мірзоевай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Спаса-Прэабражэнскага храма іерэй Міхаіл Заранік.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне пладоў і слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і раздаў вернікам на малітоўную памяць абразкі Спасіцеля. 

Church.by

Фотарэпартаж