У свята прападобнай Еўфрасінні Полацкай Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка

05 чэрвеня 2018

top.jpg

5 чэрвеня 2018 года, у свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменіі Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архіепіскапы Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Гарадніцкі Аляксандр, вікарый Кіеўскай епархіі; епіскапы Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі, протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі манастыра і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра протаіерэй Іаан Гаўрыльчык.

Пасля заамвоннай малітвы архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі малебен прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

У гэты дзень у Сафійскім саборы горада Полацка архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, епіскапы Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі Бажэственную літургію, пасля заканчэння якой адбыўся хрэсны ход па гарадскіх вуліцах у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

У манастыры два хрэсныя ходы сустрэліся і накіраваліся да Спаса-Прэабражэнскага храма манастыра, дзе завяршылася богаслужэнне.

Пасля адпуста і святочнага мнагалецця Патрыяршы Экзарх павіншаваў архіпастараў, святароў і ўсіх набожных паломнікаў і насельніц святой абіцелі са святам прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, і звярнуўся да ўсіх прысутных на манастырскай плошчы са словам павучання.

З прывітальным словам да ўсіх, хто прыйшоў ушанаваць памяць прападобнай Еўфрасінні звярнуліся: старшыня абласнога Савета дэпутатаў Віцебскай вобласці Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў і старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шаўчук.

Пасля богаслужэння мітрапаліт Павел разам з ігуменняй Еўдакіяй наведаў лазарэт і павіншаваў са святам старыц абіцелі, якія па стане здароўя не змаглі быць на богаслужэнні. Уладыка падаў усім хворым архіпастырскае благаславенне, пажадаў здароўя і многія леты. 

Church.by

Фотарэпартаж