У свята Радаўніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію і паніхіду ў Лазараўскім храме на Паўночных могілках горада Мінска
17 красавіка 201817 красавіка 2018 года, у аўторак 2-га тыдня пасля Пасхі, на свята Радаўніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Уваскрашэння праведнага Лазара Чатырохдзённага, які размешчаны на Паўночным могілках горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска протаіерэй Андрэй Лемяшонак і клірыкі Лізавецінскага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Лемяшонак.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў памінальную паніхіду.
Па заканчэнні набажэнства мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім прыхаджанам храма мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі.