У свята Ражджаства Хрыстова мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
07 студзеня 2021Апоўначы 7 студзеня 2021 года, у свята Ражджаства Хрыстова, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій Сакалоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам Ражджаства Хрыстовага і зачытаў Каляднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Каляднае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі агучыў іераманах Афанасій Сакалоў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі чын слаўлення святу Ражджаства Хрыстова.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне.
Богаслужэнне трансліравалася ў прамым эфіры на тэлеканале Беларусь 3.