У свята Ражджаства Хрыстова ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля будзе здзейснена Літургія з сурдаперакладам

27 снежня 2017

top.jpg7 студзеня 2018 года, у свята Ражджаства Госпада і Спасіцеля нашага Ісуса Хрыста ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля будзе здзейснена начная Бажэственная літургія з сурдаперакладам, якую ўзначаліць епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

 

Здзяйсненне Літургіі з сурдаперакладам ўжо стала традыцыяй у Гомельскай епархіі. Духавенства задумалася на такой практыкай не выпадкова: сярод вернікаў нямала людзей з абмежаванымі магчымасцямі, і да кожнага з іх святары закліканы данесці сэнс малітвы. Вернікі са слабым слыхам на такіх Літургіях могуць спавядацца на мове жэстаў і прыняць паўнавартасны ўдзел у богаслужэнні.

Гомельская епархія / Church.by