У свята Нараджэння Іаана Хрысціцеля мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

07 ліпеня 2018

top.jpg

7 ліпеня 2018 года, у суботу 5-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, свята Нараджэння пачэснага і слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Спевы Бажэственнай літургіі выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Пасля завяршэння богаслужэння, па традыцыі, было здзейснена асвячэнне траў.

Church.by

Фотарэпартаж