У свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Філарэт адслужыў Літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

21 верасня 2017

top.jpg

21 верасня 2017 года, у свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Мінскай мітраполіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.  

Church.by

Фотарэпартаж