У свята Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Іаана-Прадцечанскім прыходзе горада Мінска
07 ліпеня 20217 ліпеня 2021 года, у свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння святога Іаана Прадцечы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель храма Нараджэння Іаана Хрысціцеля протаіерэй Фёдар Жалянгоўскі; настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Аляксей Міхлюк; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» протаіерэй Дыянісій Пясецкі; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Данская» ў горадзе Мінску, клірык прыхода храма велікамучаніка Георгія ў горадзе Мінску іерэй Міхаіл Раманаў; клірык храма Нараджэння Іаана Хрысціцеля іерэй Павел Аксенюк.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Юліі Вярэніч.
Падчас богаслужэння была здзейснена дыяканская хіратонія студэнта 2 курса магістратуры Інстытута тэалогіі БДУ іпадыякана Аляксандра Кажальцова.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Павел Аксенюк.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне свята.
Затым уладыка Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.