У свята Нараджэння святога Іаана Прадцечы Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята ў аднайменным храме горада Мінска

07 ліпеня 2023

top.jpg

7 ліпеня 2023 года, у свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў прастольнае свята ў аднайменным храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма вялікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель прыхода храма Нараджэння Іаана Прадцечы горада Мінска протаіерэй Фёдар Жэлянгоўскі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Аляксей Міхлюк і клірыкі храма.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Юліі Вярэніч.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні свету.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Георгій Глінскі.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх і саслужалыя яму святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне святу.

Затым архіпастыр павіншаваў прысутных і звярнуўся са словам настаўлення.

Далей з прывітальным словам да Высокапраасвяшчэннейшага ўладыкі звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Фёдар Жэлянгоўскі, які павіншаваў яго Высокапраасвяшчэнства са святам і падзякаваў за наведванне прыхода і сумесную малітву ў дзень прастольнага свята храма.

На заканчэнне Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж