У свята Стрэчання Гасподняга мітрапаліт Філарэт узначаліў Літургію ў дамовым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
15 лютага 201715 лютага 2017 года, у свята Стрэчання Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт адслужыў літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: іерэй Макарый Кавалёў, іерэй Аляксандр Волкаў, протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.
Пасля богаслужэння было здзейснена асвячэнне свечак.