У свята Стрэчання Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
15 лютага 202015 лютага 2020 года, у свята Стрэчання Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Макарый Кавалёў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.
Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел агучыў зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел удастоіў протаіерэя Георгія Дзічкоўскага ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага 1-й ступені зважаючы руплівую працу ў славу Праваслаўнай Царквы і ў сувязі з 30-годдзем прасвітарскай хіратоніі, а затым звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам павучання і павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн.