У свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

08 красавіка 2018

top.jpg

8 красавіка 2018 года, у свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Жытко.

Па завяршэнні богаслужэння быў здзейснены чын асвячэння артаса.

Мітрапаліт Філарэт павіншаваў клір і паству з вялікім святам Пасхі Хрыстовай і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

У храме было здзейснена асвячэнне велікодных прынашэнняў.

Кожнаму парафіяніну былі ўручаны чырвонае велікоднае яйка і шакаладны сувенір.

Church.by

Фотарэпартаж