У свята Светлага Хрыстова Уваскрасення Патрыяршы Экзарх здзейсніў урачыстае велікоднае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

16 красавіка 2023

top.jpg

У ноч на 16 красавіка 2023 года, у свята Светлага Хрыстова Уваскрасення, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў хрэсны ход, святочную пасхальную ўтраню і Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Златавуста ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі кафедральнага сабора.

Перад пачаткам Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх перадаў свечкі з Благадатным агнём вернікам.

Велікодную ўтраню і літургію ў прамым эфіры трансліраваў тэлеканал «Беларусь-1». Богаслужэнне суправаджалася каментарыямі клірыка Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякана Віталя Дубягі і сурдаперакладам Валянціны Чудаковай.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.

Пасля спеваў сціхір Пасхі Мітрапаліт Веніямін зачытаў Слова аглашальнае свяціцеля Іаана Залатавуста на Святую Пасху.

Па заканчэнні велікоднай утрані протаіерэй Андрэй Волкаў агучыў Пасхальнае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы на рускай мове.

Пасля чытання Евангелля Велікоднае пасланне Патрыяршага Экзарха на беларускай мове зачытаў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Пётр Дзем'янчук.

Пасля заамвоннай малітвы Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне артаса.

Пасля адпуста Бажэственнай Літургіі Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са светлым святам Уваскрасення Хрыстова і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.

На заканчэнне Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники 

Фотарэпартаж