У свята Святога Духа мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
08 чэрвеня 20208 чэрвеня 2020 года, у свята Святога Духа, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Ігар Латушка.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства сабора і прыхаджан са святам Святога Духа — прастольным святам кафедральнага сабора, а затым звярнуўся да маліўшыхся за богаслужэннем са словам павучання.
Уладыка Экзарх таксама павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.