У свята Святога Духа мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
21 чэрвеня 202121 чэрвеня 2021 года, у свята Святога Духа, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя Мяфодзія і Кірыла БДУ протаіерэй Сергій Гардун; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў; благачынныя Мінскай епархіі і клірыкі кафедральнага Свята-Духава сабора.
Прамая трансляцыя богаслужэння вялася на YouTube-канале тэлеканала СТВ і YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
За набажэнствам мітрапаліт Веніямін здзейсніў хіратонію ў дыякана Мікалая Сцяпанавіча Кулінкі.
Падчас Бажэственнай літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства сабора і прыхаджан са святам Святога Духа — прастольным святам кафедральнага сабора, а затым звярнуўся са словам павучання.
Уладыка Экзарх таксама павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.