У свята Святога Духа Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
17 чэрвеня 201917 чэрвеня 2019 года, у свята Святога Духа, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, благачынныя, настаяцелі храмаў Мінскай епархіі і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.
За Бажэственнай літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратонію ў іерэя студэнта другога курса аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Дзімітрыя Баўкуновіча.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў і духавенства сабора з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.