У свята Усекнавення галавы Іаана Хрысціцеля мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
11 верасня 202011 верасня 2020 года, у свята Усекнавення галавы пачэснага і слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастыру саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
За богаслужэннем былі ўзнесены ўзмоцненыя малітвы аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.
У завяршэнне Літургіі быў зачытаны зварот Свяцейшага Патрыярха Кірыла з нагоды агульнацаркоўнага Дня цвярозасці і здзейснены малебны спеў за тых, хто пакутуе на хваробы п'янства і наркаманіі.
Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да кліру і паствы са словам пропаведзі аб подзвігу Хрысціцеля Хрыстова — вялікага падзвіжніка, аскета, выкрывальніка грахоў чалавечых.
Павіншаваўшы прычаснікаў з прыняццем Цела і Крыві Хрыстовых, Уладыка Экзарх падаў усім архіпастырскае блаславенне.