У свята Усекнавення галавы Іаана Прадцечы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

11 верасня 2017

11 верасня 2017 года, у дзень святкавання Усекнавення галавы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.

Па адпусьце Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў малебен аб тых, хто пакутуе хваробай вінапіцця, а таксама здзейсніў слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел зачытаў зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды Дня цвярозасці, павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел ўручыў ім прасфоры і ружы. 

Church.by

Фотарэпартаж