У свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
21 красавіка 201921 красавіка 2019 года, у Нядзелю цветаносную, ваій (Вербную нядзелю), свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.
Па завяршэнні богаслужэння было здзейснена асвячэнне ваій. Ганаровы Патрыяршы Экзарх перадаў вернікам архіпастырскае благаславенне і павіншаваў усіх са святам.