У свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім Патрыяршы Экзарх узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
09 красавіка 20239 красавіка 2023 года, у Нядзелю 6-ю Вялікага посту, ваій (Вербная нядзеля), святкаванне Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі кафедральнага сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў Архіерэйскі хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протыдыякан Мікалай Аўсіевіч.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі асвячэнне галін вербаў і слаўленне святу.
Па заканчэнні набажэнства Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да духавенства і прыхаджанам сабора са словам настаўлення.
На заканчэнне Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,