У свята Узнясення Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
28 мая 202028 мая 2020 года, у свята Узнясення Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым малітву аб збаўленні ад шкоднай пошасці.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Пасля заканчэння богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам Узнясення Гасподняга і звярнуўся да ўсіх вернікаў са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.