У свята Усіх святых Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ва Усіхсвяцкім храме-помніку горада Мінска

23 чэрвеня 2019

top.jpg

23 чэрвеня 2019 года, у Нядзелю 1-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Усіхсвяцкім храме-помніку горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч; настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель храма прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Будзько; настаяцель храма Дзімітрыя Данскога ў Паўночным Бутаве горада Масквы протаіерэй Андрэй Аляксееў; клірык храма Жыццепачатнай Троіцы горада Масквы іераманах Нікан (Бялавенец) і клірыкі Усіхсвяцкага прыхода.

Урачыстае богаслужэнне наведалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка; намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Бузоўскі Ігар Іванавіч; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан; кіраўнік апарата Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы Альшэўскі Аляксандр Сяргеевіч; начальнік установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр Лісоўскі Віктар Аляксандравіч; начальнік установы адукацыі «Мінскае сувораўскае вучылішча» генерал-маёр Навуменка Аляксандр Віктаравіч і іншыя высокія госці. Літургічныя спевы выканаў мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксій Васін. Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся протаіерэй Фёдар Поўны.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка агучыў віншавальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі протаіерэю Фёдару Поўнаму да 60-годдзя з дня яго нараджэння. Мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, а затым павіншаваў протаіерэя Фёдара з 60-годдзем з дня нараджэння і ўручыў яму абраз святой праведнай Сафіі Слуцкай.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў усім прыхаджанам абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце.

Church.by

Фотарэпартаж