У свята Усіх святых Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ва Усіхсвяцкім храме-помніку горада Мінска
27 чэрвеня 202127 чэрвеня 2021 года, у Нядзелю 1-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Усіхсвяцкім храме-помніку горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Усіхсвяцкага прыхода, благачынны 4-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Фёдар Поўны; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Будзько і клірыкі Усіхсвяцкага прыхода.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Літургічныя спевы выканаў мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.
Падчас богаслужэння быў здзейснены ўрачысты чын пастаўлення ў чытальніка (хіратэсія) выпускніка Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, алтарніка храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска Аляксандра Кажальцова.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Будзько.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Веніяміна звярнуўся протаіерэй Фёдар Поўны.
Архіпастыр падзякаваў айцу Фёдару за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Затым Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Напрыканцы Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы ўручыў узнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы тым, хто асабліва папрацаваў у славу Царквы Хрыстовай.