Напярэдадні Ражджаства Хрыстова старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ наведаў Чэрвеньскі дом-інтэрнат

01 студзеня 2021

top.jpg

Напярэдадні Ражджаства Хрыстова старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Мікалай Шульмін наведаў Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Візіт адбыўся ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Па словах іерэя Мікалая Шульміна, Беларуская Праваслаўная Царква супрацоўнічае з Чэрвеньскім домам-інтэрнатам на пастаяннай аснове ўжо 8 гадоў. Тры гады таму епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін асвяціў пры доме-інтэрнаце капліцу ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага. Праваслаўная моладзь прыязджае ў госці да рабят з канцэртамі.

«Па магчымасці мы дапамагаем установе ў яе патрэбах. У першую хвалю пандэміі каронавіруса набылі для персаналу і жыхароў дома-інтэрната сродкі індывідуальнай абароны. На гэты раз прыехалі таксама не з пустымі рукамі — перадалі ў дар ноўтбук», — распавёў іерэй Мікалай Шульмін.

Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разлічаны на пражыванне 290 чалавек. Для дзяцей тут праводзяць заняткі для сацыяльнай адаптацыі і ўсебаковага развіцця, розныя культурна-масавыя мерапрыемствы і майстар-класы.

Сhurch.by