Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У межы Беларускага Экзархату будзе прынесены каўчэг з часціцамі мошчаў 54-х навамучанікаў Царквы Рускай

14 лістапада 2017

top.jpg

У лістападзе 2017 года ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе прынесены каўчэг з часціцамі мошчаў 54-х святых падзвіжнікаў, навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.

Каўчэг створаны па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і рашэнню Свяшчэннага Сінода да 100-годдзя пачатку эпохі ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву.

У каўчэгу сабраныя часціцы набытых да цяперашняга моманту мошчаў святых новамучанікаў і вызнаўцаў — іерархаў, святароў і міран, якія пацярпелі за Хрыста ў гады ганенняў. Сярод іх — часціцы мошчаў свяціцеля Ціхана Маскоўскага, свяціцеля Лукі Крымскага, прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы і многіх іншых падзвіжнікаў.

Графік знаходжання святыні ў Беларускім Экзархаце

17 лістапада — 18 лістапада

Барысаўская епархія

18 лістапада— 21 лістапада

Мінская епархія (Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска)

21 лістапада— 22 лістапада

Маладзечанская епархія

23 лістапада— 24 лістапада

Успенскі Жыровіцкі манастыр

25 лістапада

горад Дзятлава (Навагрудская епархія, храм новамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай)

26 лістапада— 28 лістапада

Слуцкая епархія (кафедральны сабор Ражджаства Хрыстовага горада Салігорска)

 

Спіс імёнаў святых, часціцы мошчаў якіх знаходзяцца ў каўчэгу

АРХІЕРЭІ

1. Свяціцель Ціхан Маскоўскі

2. Свяшчэннамучанік Уладзімір Кіеўскі

3. Свяшчэннамучанік Гермаген Табольскі

4. Свяшчэннамучанік Іларыён Вярэйскі

5. Свяшчэннамучанік Іаан Рыжскі

6. Свяшчэннамучанік Нікадзім Белгарадскі

7. Свяшчэннамучанік Пётр Варонежскі

8. Свяшчэннамучанік Сільвестр Омскі

9. Свяшчэннамучанік Фадзей Цвярскі

10. Свяшчэннавызнаўца Агафангел Яраслаўскі

11. Свяшчэннавызнаўца Афанасій Каўроўскі

12. Свяшчэннавызнаўца Віктар Глазаўскі

13. Свяшчэннавызнаўца Мікалай Алма-Ацінскі

14. Свяшчэннавызнаўца Лука Крымскі

15. Свяшчэннавызнаўца Феадосій Каломенскі

ПРАСВІТАРЫ І ДЫЯКАНЫ

16. Свяшчэннамучанік Аляксій Будрын

17. Свяшчэннамучанік Аляксандр Маліноўскі

18. Свяшчэннамучанік Аляксандр Смірноў

19. Свяшчэннамучанік Вісарыён Сялінін

20. Свяшчэннамучанік Уладзімір Увядзенскі

21. Свяшчэннамучанік Уладзімір Цэдрынскі

22. Свяшчэннамучанік Канстанцін Богаяўленскі

23. Свяшчэннамучанік Канстанцін Голубеў

24. Свяшчэннамучанік Леў Яршоў

25. Свяшчэннамучанік Міхаіл Ціханіцкі

26. Свяшчэннамучанік Мікалай Любамудраў

27. Свяшчэннамучанік Сергій Фларынскі

28. Свяшчэннамучанік Фёдар Рэмізаў

29. Свяшчэннавызнаўца Аляксандр Арлоў

30. Свяшчэннавызнаўца Пётр Чальцоў

31. Свяшчэннавызнаўца Раман Мядзведзь

32. Свяшчэннавызнаўца Сергій Праўдалюбаў

МАНАХІ

33. Прападобнамучанік Серафім (Багаслоўскі)

34. Прападобнамучанік Феагност (Півавараў)

35. Прападобнамучаніца Лізавета Фёдараўна

36. Прападобнамучаніца Варвара (Якаўлева)

37. Прападобнамучаніца Марыя (Лялянава)

38. Прападобнамучаніца Ганна (Сталярова)

39. Прападобнавызнаўца Аляксандр (Арудзьеў)

40. Прападобнавызнаўца Гаўрыіл (Ігошкін)

41. Прападобнавызнаўца Георгій (Лаўроў)

42. Прападобнавызнаўца Іраклій (Мацях)

43. Прападобнавызнаўца Ляонцій (Стасевіч)

44. Прападобнавызнаўца Матрона (Уласава)

45. Прападобнавызнаўца Параскева (Маціешына)

46. Прападобнавызнаўца Рафаіл (Шэйчанка)

47. Прападобнавызнаўца Севасцьян (Фамін)

48. Прападобнавызнаўца Сергій (Срэбранскі)

МІРАНЕ

49. Мучанік Аляксій Варошын

50. Мучаніца Дар'я Сівушынская

51. Мучаніца Дар'я Цімоліна

52. Мучаніца Марыя Пузоўская

53. Мучаніца Еўдакія Шэйкава

54. Вызнаўца Георгій Сядоў

Church.by