У Праабражэнскім храме вёскі Астрашыцкі Гарадок адбылася літургія для школьнікаў

13 красавіка 2018

top.jpg

9 красавіка 2018 года, у панядзелак Светлай сядміцы, у храме Праабражэння Гасподняга вёскі Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна была здзейснена дзіцячая літургія.

Богаслужэнне наведалі навучэнцы мясцовай школы, якія выказалі жаданне пабываць у храме, і іх педагогі.

Настаяцель Праабражэнскага храма іерэй Сергій Ляшкевіч вядомы ў беларускай медыяпрасторы як бальнічны святар і кіраўнік брацтва свяціцеля Лукі Крымскага, якое праводзіць мноства сацыяльна-дабрачынных акцый, а таксама як байкер, па чыёй ініцыятыве беларускія матацыклісты падключаюцца да царкоўных сацыяльных праектаў. 

Church.by