У сталічным прыходзе іконы «Усіх тужлівых радасць» адбыўся круглы стол на тэму «Духоўна-маральная асвета сродкамі выяўленчага мастацтва»
25 студзеня 201724 студзеня 2017 года ў галерэі «Свет праваслаўнай творчасці» ў прыходзе ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску адбыўся круглы стол на тэму «Духоўна-маральная асвета сродкамі выяўленчага мастацтва».
Мерапрыемства праходзіла ў рамках мастацка-асветніцкага праекта «Дарога да храма», які ажыццяўляўся па благаславенні настаяцеля прыхода, протаіерэя Ігара Карасцялёва. Мэта названага праекта — умацаванне ў сучасным грамадстве традыцыйных праваслаўных духоўна-маральных арыенціраў праз папулярызацыю твораў сучаснага выяўленчага мастацтва духоўнай тэматыкі.
У сустрэчы прынялі ўдзел: прафесар кафедры народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў В. І. Рынкевіч, прарэктар па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ю. Д. Пярсідская, лідар міжнароднай акварэльнай супольнасці ў Беларусі В. А. Каўзановіч, арт-дырэктар аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама» Л. Д. Фінкельштэйн, мастацкі рэдактар часопіса «Мастацтва» В. Г. Паўлавец, загадчыца мастацкага аддзялення Смалявіцкай школы мастацтваў Н.А. Камінская, прафесар кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Г. В. Лойка, старшыня Беларускага саюза мастакоў Г. С. Сініца, клірык прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску протаіерэй Віктар Мельнікаў, а таксама прадстаўнікі СМІ і грамадскіх арганізацый.
Мерапрыемства было арганізавана прыходам у гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» пры падтрымцы клуба-студыі «Аквавір» і Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
У ходзе работы круглага стала яго ўдзельнікі абмеркавалі прадстаўлены вопыт дзейнасці клуба-студыі «Аквавір» па рэалізацыі праекта «Дарога да храма». Было падкрэслена важнае значэнне рэалізацыі дзяржаўнымі ўстановамі асноўных напрамкаў Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з Беларускай Праваслаўнай Царквой, якія спрыяюць адраджэнню і развіццю духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, яго духоўных і культурных традыцый. Суразмоўцы адзначылі актуальнасць звароту да тэмы духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання сродкамі выяўленчага мастацтва, адобрылі ініцыятыву клуба-студыі «Аквавір» у яе асветніцкай дзейнасці і супрацоўніцтве з прыходам у гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Таксама ўдзельнікі сустрэчы звярнулі ўвагу на супрацоўніцтва з нядзельнымі школамі ў сферы духоўнага асветніцтва сродкамі выяўленчага мастацтва і прызналі мэтазгоднай неабходнасць развіцця і ўдасканалення падобнага вопыту ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, культуры, грамадскіх арганізацый з Беларускай Праваслаўнай Царквой.
На круглым стале таксама выступілі Наталля Емяльянава і Вольга Кароль-Закрэўская, якія ўваходзяць у лік ініцыятараў праекта «Дарога да храма». У сваім выступленні яны падзяліліся набытым вопытам, а таксама распавялі аб дасягненнях і цяжкасцях на пэўных этапах праекта.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, яго ўдзельнікі рэкамендавалі: распаўсюдзіць станоўчы досвед супрацоўніцтва клуба-студыі «Аквавір» і Беларускай Праваслаўнай Царквы праз СМІ і публікацыю матэрыялаў па рэалізацыі праекта «Дарога да храма»; ажыццявіць электроннае выданне па тэме «Духоўнае выхаванне і беларускае выяўленчае мастацтва» пры падтрымцы Беларускай Праваслаўнай Царквы; грамадскім арганізацыям і суполкам мастакоў ўключыць у планаванне дабрачынных мерапрыемстваў, якія папулярызуюць праваслаўную культуру Беларусі, у тым ліку арт-аўкцыёны, выставы з мэтай збору сродкаў на аднаўленне і будаўніцтва храмаў Беларусі; органам улады аказаць падтрымку ініцыятыў, суполак мастакоў па духоўнаму выхаванню моладзі шляхам арганізацыі тэматычных праектаў (пленэраў, выстаў, конкурсаў).