У Рэчыцы праходзіць выстава сям'і іканапісцаў
13 сакавіка 2020У Рэчыцкай карціннай галерэі імя Аляксандра Ісачова адкрылася выстава работ маладой сям'і іканапісцаў Бадзько. Кіраўнік сям'і дыякан Андрэй Бадзько, клірык Успенскага сабора ў горадзе Рэчыцы, і яго жонка Анастасія асабіста сустракалі гасцей выставы.
Сярод наведвальнікаў былі святары Рэчыцкай акругі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага райвыканкама, прафесійныя мастакі.
Выстава пачалася з малітоўных спеваў. Благачынны Рэчыцкай акругі, настаяцель Успенскага сабора протаіерэй Аляксей Пяшко пажадаў пары Бадзько Божай дапамогі ў іх працы, а ўсім наведвальнікам выставы — дакрануцца сэрцам да вобразаў Госпада Іісуса Хрыста, Яго Прачыстай Маці і святых угоднікаў Божых.
Выстава ў карціннай галерэі імя Аляксандра Ісачова працягнецца да 12 красавіка.