У Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ абмеркавалі формы і вопыт арганізацыі адпачынку дзяцей у летніх праваслаўных лагерах

18 мая 2021

top.jpg

13 мая 2021 года ў Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся рэспубліканскі семінар-практыкум «Формы і вопыт арганізацыі летняга адпачынку дзяцей у праваслаўным лагеры».

У семінары, які прайшоў у дыстанцыйным фармаце, прынялі ўдзел святары, педагогі, якія займаюцца арганізацыяй летніх аздараўленчых лагераў, злётаў, школ духоўна-маральнай накіраванасці.

На семінары прагучалі выступленні аб вопыце арганізацыі і формах работы парафіяльнага летняга лагера Свята-Георгіеўскага храма горада Бабруйска; летняга лагера «Отрада» пры прыходзе храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Кіраўска Бабруйскай епархіі; праваслаўных злётаў «Святая Русь» пры прыходзе храма Святой Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Слуцкай епархіі; змены дзіцячага летняга адпачынку ў лагеры «У гасцях у бацюшкі» пры духоўна-асветніцкім цэнтры Навагрудскай епархіі; дзіцячага епархіяльнага турыстычнага лагера пры аддзеле АРАіК Гомельскай епархіі; праваслаўнага лагера «Надзея» пры прыходзе храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага горада Белаазёрска Брэсцкай епархіі; летняй профільнай змены праваслаўнага лагера «Вытокі» ДУА «СШ № 24 горада Барысава»; летняй праваслаўнай школы для дзяцей у форме летняга лагера Бабруйскай епархіі; хрысціянскага лагера «Галубка» пры прыходзе храма ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Тураўскай епархіі; праваслаўнага лагера «Дружба» Віцебскай епархіі.

Праваслаўныя лагеры — месца, дзе дзеці праходзяць сапраўдную школу жыцця, прывучаюцца да малітвы і працы, клопату адзін пра аднаго, аказання першай дапамогі ў надзвычайных сітуацыях, вучацца майстраваць, гатаваць ежу ў палявых умовах, арыентавацца на мясцовасці. Рябяты ў праваслаўных лагерах аздараўляюцца не толькі фізічна, але і духоўна, удзельнічаючы ў набажэнствах, хрэсных хадах, паломніцкіх паездках, атрымліваюць нефармальнае патрыятычнае выхаванне, вывучаючы ў паходах гісторыю малой радзімы, даглядаючы за месцамі пахаванняў воінаў Вялікай Айчыннай вайны, сустракаючыся з героямі нашага часу, удзельнічаючы ў ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца».

У ходзе семінара, які прайшоў у атмасферы цёплых і жывых зносін, адбыўся абмен лепшымі педагагічнымі напрацоўкамі, методыкамі правядзення дыдактычных інтэлектуальных і рухомых гульняў.

Таксама прагучалі розныя прапановы аб магчымых шляхах удасканалення працы ў гэтым кірунку. У прыватнасці, была агучана прапанова аб стварэнні інтэрнэт-пляцоўкі пры Сінадальным АРАіК для акумуляцыі лепшага педагагічнага вопыту работы ў летніх праваслаўных лагерах. Аб рэалізацыі гэтай прапановы будзе паведамлена ў бліжэйшы час на сайце Сінадальнага аддзела oroik.by.

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі/Church.by