У скаутскім лагеры на беразе Нёмана адбылася місіянерская Літургія

15 ліпеня 2017

top.jpg

15 ліпеня ў лагеры Беларускай рэспубліканскай скаўцкай асацыяцыі, размешчанай у лясным масіве на беразе Нёмана непадалёк ад Стоўбцаў, адбылася місіянерская Літургія пад адкрытым небам.

У богаслужэнні прынялі ўдзел каля 300 чалавек — дзяцей, падлеткаў, важатых і кіраўнікоў лагера.

Бажэственную літургію здзейсніў настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска протаіерэй Дыянісій Пясецкі ў саслужэнні настаяцеля прыхода храма аграгарадка Аношкі Нясвіжскага раёна іерэя Васіля Краёва.

Большасць прысутных на Бажэственнай літургіі дзяцей і дарослых паспавядаліся і прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.

Па заканчэнні богаслужэння ўсіх чакаў абед, прыгатаваны на вогнішчы, і займальныя зносіны са святарамі і гасцямі з Мінска.

Church.by