У Слоніме асвячана капліца ў гонар святых Пятра і Фяўроніі
31 жніўня 201931 жніўня 2019 года архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі ў горадзе Слоніме асвячэнне капліцы ў гонар святых дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні, у манастве Давіда і Еўфрасінні, Мурамскіх цудатворцаў.
Архіпастырам саслужылі клірыкі Слонімскага благачыння Навагрудскай епархіі.
Капліца была пабудавана сіламі настаяцеля Свята-Троіцкага прыхода горада Слоніма протаіерэя Дзімітрыя Сёмухі і Траецкага брацтва.
На асвячэнне капліцы на чале з уладыкам Веніямінам прыбыла навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Удзельнікі экспедыцыі даставілі на Слонімскую зямлю Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга і запалілі лампаду ў новазбудаванй капліцы.
Таксама на асвячэнні прысутнічалі слонімцы і госці святкавання Дня беларускага пісьменства.
Сама капліца стане выдатным месцам малітвы ў крокавай даступнасці для мясцовых жыхароў і гасцей рэгіёна. У царкоўным будынку можна будзе паставіць свечкі і памаліцца.