У Слуцку адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай

02 красавіка 2023

top.jpg2 красавіка 2023 года, у Нядзелю 5-ю Вялікага посту, прападобнай Марыі Егіпецкай, у Слуцку адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Узначаліў святкаванне Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, яму саслужылі Мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар і епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Пачаліся ўрачыстасці з хрэснага ходу з пачэснай ступнёй праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, часцінкай мошчаў мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага і Слуцкага, копіяй Крыжа прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і князёўны Полацкай.

Шэсце прайшло ад кафедральнага сабора Архангела Міхаіла да храма ў гонар прападобнага Паісія Святагорца, у якім па завяршэнні хрэснага ходу была здзейснена Бажэственная літургія свяціцеля Васілія Вялікага.

Архіпастырам саслужылі сакратар Слуцкай епархіі архімандрыт Сергій (Брыч), благачынныя царкоўных акруг Слуцкай епархіі, святары епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Літургічныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска пад кіраўніцтвам Ксеніі Варонінай.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Андрэй Самуйліч.

За набажэнствам выкарыстоўвалася Слуцкае Евангелле (XVI стагоддзе) у адноўленым аўтэнтычным акладзе. Арыгінал акладу, выраблены ў пачатку XVII стагоддзя ў Кракаве, быў згублены. Дакладную яго копію аднавіў беларускі ювелір Алег Ермаловіч на аснове малюнкаў, выяўленых у Вільні.

У храме прысутнічалі старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Гога і іншыя высокія госці.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Шклярэўскі.

Далей на тэрыторыі храма прападобнага Паісія Святагорца адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка Высокапраасвяшчэннейшаму Мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву), першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Затым прысутныя вярнуліся ў храм, дзе здзейснілі слаўленне святу і святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Уладыка Экзарх на малітоўную памяць аб урачыстасці паднёс ганаровым гасцям мастацкія выявы святой Сафіі Слуцкай.

На заканчэнне Мітрапаліт Веніямін падзякаваў вернікам за малітоўныя зносіны, павіншаваў усіх прысутных са святам і падаў архіпастырскае благаславенне.

 Слуцкая епархія/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники

Фотарэпартаж