У Слуцку адбудуцца ўрачыстасці ў гонар 435-годдзя праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
24 сакавіка 2021У 2021 годзе спаўняецца 435 гадоў з дня нараджэння святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.
Па благаславенню епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія асноўныя ўрачыстасці з нагоды знамянальнай гадавіны адбудуцца ў Слуцку ў нядзелю 4 красавіка (Нядзелю 3-ю Вялікага посту, Крыжапаклонную).
Узначаліць урачыстасці мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
ПРАГРАМА:
- 08:30 — хрэсны ход з пачэсна ступнёй праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, часцінкай мошчаў мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага і Слуцкага і копіяй Крыжа прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і князёўны Полацкай, ад кафедральнага сабора Архангела Міхаіла да храма ў гонар прападобнага Паісія Святагорца па вуліцах Сацыялістычная, 14 Партызанаў, Чэхава, Іваноўскага. Удзельнікам шэсця неабходна прыбыць у кафедральны сабор Архангела Міхаіла да 8:10;
– 9:45 — сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі;
– 10:00 — Бажэственнай літургія. Асвячэнне дахавых (франтонных) крыжоў для парафіяльнага дома імя мітрапаліта Філарэта. Закладка сквера ў гонар мітрапаліта Філарэта;
– 13:00 — ускладанне кветак да помніка святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, і ля памятнага знака «Капліца Перамогі» (вул. Максіма Багдановіча).
Запрашаем усіх жадаючых падзяліць радасць свята.