У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» адкрылася суполка пра спадчыну Памеснага Сабора 1917-1918 гадоў
24 студзеня 2017У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» адкрылася суполка «Про Собор 1917», прысвечаная праекту па выданні дакументаў Усерасійскага Памеснага Сабора 1917-1918 гадоў, паведамляе Сінадальны аддзел па ўзамаадносінам Царквы з грамадствам і СМІ.
Суполка адкрытая ў мэтах садзеяння развіццю пректа па выданні 36-томнага збору дакументаў Свяшчэннага Сабора 1917-1918 гг., якое ажыццяўляецца Новаспаскім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыром з 2012 года па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а таксама ў мэтах падтрымкі работы створанага згодна рашэнню Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы арганізацыйнага камітэта па святкаванні стагоддзя Усерасійскага Царкоўнага Сабора 1917-1918 гг. і аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве (г. журнал №104 пасяджэння ад 27 снежня 2016 г.).
Суполка дае магчымасць шырокім колам зацікаўленых азнаёміцца з саборнымі дакументамі, сведчаннямі эпохі, фота- і кінаматэрыяламі, а таксама падрабязнасцямі абмеркавання саборных рашэнняў. У суполцы «Про Собор 1917» рэгулярна публікуюцца самыя цікавыя цытаты з саборных дакументаў, анонсы новых выданняў.
Группа предоставляет возможность широким кругам интересующихся ознакомиться с соборными документами, свидетельствами эпохи, фото- и киноматериалами, а также подробностями обсуждения соборных решений. В группе «Про Собор 1917» регулярно публикуются самые интересные цитаты из соборных документов, анонсы новых изданий.
Матэрыялы групы заснаваныя на арыгінальных дакументах Сабора, якія захоўваюцца ў дзяржаўных архівах Расіі, прыведзеныя дакладныя крыніцы цытат. Многія з гістарычных дакументаў упершыню ўводзяцца ў навуковы абарот у «Зборы дакументаў Свяшчэннага Сабора Праваслаўнай Расійскай Царквы 1917-1918 гадоў», які выдаецца.
Суполка мадэруецца членамі рабочай групы па выданні саборных дакументаў пры Наваспаскім манастыры.
Свяшчэнны Сабор Праваслаўнай Расійскай Царквы адкрыўся 15 (28) жніўня 1917 года ў Успенскім саборы Маскоўскага Крамля, упершыню з канца XVII стагоддзя. Важнейшым рашэннем стала аднаўленне 28 кастрычніка (10 лістапада) 1917 года Патрыяршаства, якое паклала канец Сінадальнаму перыяду ў гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы. Апошняе пасяджэнне Сабора адбылося 7 (20) верасня 1918 года. Падрыхтоўка да Сабора вялася з пачатку 1900-х гадоў.
Суполка «Про Собор 1917»: https://vk.com/prosobor1917
Афіцыйны партал праекта па выданні дакументаў Свяшчэннага Сабора 1917-1918 гадоў: http://sobor1917.ru/