У Салігорску падведзены вынікі дабрачыннай акцыі «Падары дабро на Ражджаство»
27 студзеня 2017У Салігорску падвялі вынікі правядзення каляднай дабрачыннай акцыі «Падары дабро на Ражджаство», арганізаванай актывістамі праваслаўнага моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага.
Акцыя праходзіла ў Салігорску на базе гіпермаркета «Green» і супермаркета «Віталюр».
У якасці валанцёраў у мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні, моладзь прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы, моладзь прыхода храма святога апостала Іаана Багаслова гарадскога пасёлка Старобін.
Валанцёры збіралі прадукты харчавання, канцылярскія прыналежнасці, цацкі, прадметы асабістай гігіены, прысмакі.
Усяго ўдалося падрыхтаваць 600 падарункавых камплектаў, якія былі перададзеныя ў наступныя ўстановы горада і раёна:
ДУ «Салігорскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»,
ДУА «Салігорскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»,
ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Салігорскага раёна»,
УАЗ «Салігорская дзіцячая гарадская бальніца»,
Дзіцячы дом сямейнага тыпу Клімавых ў аграгарадку Краснадворцы,
Дзіцячы дом сямейнага тыпу Высоцких ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада,
Дзіцячы дом сямейнага тыпу Барытоляў ў аграгарадку Вялічкавічы,
ГУАЗ «Бальніца сястрынскага догляду» ў вёсцы Доўгі,
ГУАЗ «Бальніца сястрынскага догляду» ў гарадскім пасёлку Красная Слабада,
УА «Краснаслабодская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй».
Такім чынам, падарункі былі ўручаны малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям, сіротам, дарослым і дзецям з асаблівымі патрэбамі, адзінокім і хворым пажылым людзям у дамах састарэлых, хворым дзецям, якія знаходзяцца на лячэнні ў гарадской бальніцы, а таксама сацыяльным арганізацыям на ўнутраныя патрэбы.
Кажа кіраўнік брацтва Пятра і Фяўронні Віктар Бровушкін:
— Асаблівую падзяку ад імя ўсяго нашага праваслаўнага моладзевага брацтва выказваем жыхарам горада Салігорска і ўсім, хто прыняў удзел у акцыі, за іх спагадлівасць і добрыя сэрцы. Словы падзякі мы адрасуем кіраўніцтву гіпермаркета «Green» і супермаркета «Віталюр», друкавальнаму салону «Капірка», Сацыяльна-педагагічнаму цэнтру Салігорскага раёна за дапамогу і садзейнічанне ў правядзенні дабрачыннай акцыі. Вялікі дзякуй усім валанцёрам, якія дбали пра справу падрыхтоўкі, арганізацыі і правядзення мерапрыемства, і ўсім, хто падарыў дабро на Ражджаство!