У сераду першага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел узначаліў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона святога Андрэя Крыцкага ў Жыровіцкім манастыры
04 сакавіка 20204 сакавіка 2020 года, у сераду першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Успенскім саборы Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі, а таксама брація Жыровіцкага манастыра ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.
Па заканчэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх звярнуўся са словам настаўлення да духавенства, браціі і прыхаджан абіцелі.