У сераду першай сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Веніямін здзейсніў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона святога Андрэя Крыцкага ў Жыровіцкім манастыры [відэа]

17 сакавіка 2021

top.jpg17 сакавіка 2021 года, у сераду першага тядня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя здзейсніў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Успенскім саборы Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі, а таксама брація Жыровіцкай абіцелі ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

Трансляцыя богаслужэння вялася на афіцыйным YouTube канале Беларускай Праваслаўнай Царквы

Church.by

Фотарэпартаж