У сераду пятага тыдня Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў утраню з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
10 красавіка 201910 красавіка 2019 года, у сераду пятага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў утраню з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.