У сераду Светлай сядміцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Лізавецінскім жаночым манастыры горада Мінска

11 красавіка 2018

top.jpg

11 красавіка 2018 года, у сераду Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак і клірыкі манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).

На малым уваходзе зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы і да свята Святой Пасхі Патрыяршы Экзарх удастоіў клірыкаў Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска наступных іерархічных узнагарод: протаіерэя Яўгена Павельчука — права нашэння паліцы, іерэя Георгія Глінскага — права нашэння камілаўкі.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Георгій Глінскі.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі хрэсны ход.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам павучання.

Затым Патрыяршы Экзарх падаў усім архіпастырскае благаславенне, а кожнаму, хто маліўся ў храме, уручыў велікоднае яйка, а дзецям — шакаладкі.

Church.by

Фотарэпартаж