У сераду Светлай сядміцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска
05 мая 20215 мая 2021 года, у сераду Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і Велікодны хрэсны ход у Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
Архіпастыру саслужылі: благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Спевы Бажэственнай літургіі выканаў хор прыхода пад кіраваннем Сяргея Бандаровіча.
На малым уваходзе мітрапаліт Веніямін, зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы, узнагародзіў правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі протаіерэя Віталя Харытонавіча і протаіерэя Аляксандра Якуціка, правам нашэння паліцы — протаіерэя Мікалая Мар'янскага, правам нашэння камілаўкі — іерэя Вадзіма Шпакава.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Віталь Харытановіч.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі і хрэснага ходу мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстова і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.