У сераду Светлай сядміцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Велікодную вячэрню і ўтраню ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава

06 мая 2021

top.jpg

5 мая 2021 года, вечарам у сераду Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Велікодную вячэрню і ўтраню ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога протаіерэй Сергій Башкіраў; благачынныя царкоўных акруг Барысаўскай епархіі; клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко.

Падчас богаслужэння, зважаючы на руплівыя пастырскія працы на карысць Святой Царквы Хрыстовай, да дня Святой Пасхі былі ўзнагароджаны:

  • протаіерэй Мікалай Гмір, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Крупкі, благачынны Крупскай царкоўнай акругі — правам служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Ойча наш…»;
  • протаіерэй Сергій Башкіраў, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, сакратар Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення — правам нашэння паліцы;
  • протаіерэй Ілья Ганчарук, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Беразіно, благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі — правам нашэння паліцы;
  • протаіерэй Віктар Машлякевіч, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстова пасёлка Дружны Пухавіцкага раёна, благачынны 2-й Пухавіцкай царкоўнай акругі — правам нашэння паліцы;
  • іерэй Іаан Ясюкевіч, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Слабада Азярыцка-Слабадскога с/с Смалявіцкага раёна — правам нашэння паліцы;
  • іерэй Андрэй Іваненка, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Ляхаўка Барысаўскага раёна — правам нашэння нагруднага крыжа залатога колеру, і да 50-годдзя з дня нараджэння;
  • іерэй Васіль Рубцоў, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы ў вёсцы Бытча Барысаўскага раёна — правам нашэння камілаўкі.

Па заканчэнні богаслужэння протаіерэй Ілья Ганчарук ад імя духавенства епархіі павіншаваў мітрапаліта Веніяміна са святам Пасхі.

Барысаўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж