У сталіцы адбыўся моладзевы танцавальна-выканальніцкі кірмаш «Пасхаліца на Саборнай»

28 красавіка 2018

top.jpg

22 красавіка 2018 года на плошчы ля Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска адбыўся III Велікодны моладзевы танцавальна-выканальніцкі кірмаш «Пасхаліца на Саборнай».

Канцэртная праграма пачалася з уступнага слова кіраўніка аддзела па справах моладзі Мінскай епархіі протадыякана Максіма Логвінава, клірыка Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска.

Далей госці свята пачулі Велікоднае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, якое зачытаў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Іаан Парфёнаў.

Арганізатары мерапрыемства — прыход Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, агенцтва «Культпрасвет» і Мінскі баль праваслаўнай моладзі — падрыхтавалі насычаную праграму, у рамках музычнай часткі якой выступілі: Моладзевы калектыў брацтва святых Касмы і Даміяна пад кіраваннем Яны Ляўковіч, гітарыст Фёдар Лысенка, саліст Белдзяржфілармоніі Ігар Задарожны, саксафаніст Павел Казак, выпускніца Віцебскага кадэцкага вучылішча Яўгена Ляўковіч, тэатральная студыя «Apis», ансамбль клуба святога Даўмонта Пскоўскага. Вялі вечар Таццяна Васілеўская і Анатоль Самасейка.

У другой частцы праграмы адбыліся майстар-класы па танцах ад Мінскага балю праваслаўнай моладзі і танцавальнага клуба «Мара».

Галоўнай асаблівасцю «Пасхаліцы» ў гэтым годзе сталі шматлікія гульні: катанне яек, квэст «Пошук яек» з загадкамі, падрыхтаваныя спецыяльна для самых маленькіх гасцей свята. Дзеці таксама змаглі ўбачыць шоу мыльных бурбалак і прыняць удзел у майстар-класах ад каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Н.А. Кедышкі.

Church.by

Фотарэпартаж